Мяцеліца і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 1 сакавіка
Мяцеліца і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 1 сакавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег, мяцеліца, раніцай і днём па паўднёвым усходзе краіны – моцны снег, на дарогах магчымы снежныя заносы. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, усходні 7-12 м/с, парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 13-18 марозу, па поўначы пры праясненнях – 19-21. Днём будзе 8-14 градусаў ніжэй за нуль.