Мытня папярэджвае: магчымыя чэргі на мяжы з Літвой у «Прывалцы»



У першай палове дня 19 ліпеня магчымыя чэргі на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску „Прывалка-Райдгарс», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт. Гэта звязана з правядзеннем V Міжнароднага марафону дружбы „Гародня-Друскенікі». У гэтым годзе ўдзел у марафоне прымуць каля 250 спартоўцаў з 15 краін.

Арганізатары адзначаюць, што былі складанасці з афармленнем віз для некаторых удзельнікаў. Беларускія консульства часам размяшчаюцца за 500-600 км ад іх. Напрыклад, спартоўцы з Харватыі прыйшлося па візу ехаць у Аўстрыю. Прадстаўнік Вялікабрытаніі за дарогу ў беларускую амбасаду і назад заплаціў 200 фунтаў. Але з кожным годам афармленне віз ўдасканальваецца. У гэтым годзе ўсім былі адкрыты бясплатныя візы ў самыя кароткія тэрміны. Дарога Р-42, па якой праходзіць траса, сертыфікавана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі. Тут можна фіксаваць любыя рэкорды, звязаныя з марафонскай дыстанцыяй.

19 ліпеня будзе задзейнічана каля 200 суддзяў, пікетоўцаў і валанцёраў. На пітных пунктах, размешчаных у 3 км адзін ад аднаго, у сярэднім будзе 700 літраў вады, 70 кг бананаў і іншай садавіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота TUT.BY