МЗС Беларусі выказалася пра скандал з помнікам Касцюшкі



У скандале, звязаным з помнікам Тадэвушу Касцюшку, сваю пазіцыю пазначыла беларускае Міністэрства замежных спраў.

«Упэўнены, што гэтая ідэя можа і павінна быць рэалізаваная. І без грубага ўмяшання ў дзейнасць грамадскага аб’яднання з боку каго б там ні было», — паведаміў TUT.BY начальнік упраўлення інфармацыі беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.

Як падкрэсліў Мірончык, «па-першае, аўтарства ідэі ўсталявання помніка, яе рэалізацыя, арганізацыя ганаровай цырымоніі — усё гэта зрабіла беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі. Ні беларускае, ні польскае пасольства, а непасрэдна беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі. Па-другое, наша пасольства, як і іншыя амбасады і дыпмісіі, атрымала запрашэнне на гэтую цырымонію ў якасці ганаровага госця. І з удзячнасцю яго прыняло. Падкрэслю, мы пры гэтым не выстаўлялі ніякіх умоў, не навязвалі сваёй волі ні арганізатарам, ні іншым гасцям».

Што тычыцца самой ідэі ўсталявання помніка, то, па словах Мірончык, МЗС Беларусі безумоўна падтрымаў гэтую ініцыятыву. «Я ўпэўнены, што гэтая ідэя можа і павінна быць рэалізаваная. І без грубага ўмяшання ў дзейнасць у грамадскага аб’яднання з боку каго б там ні было», – адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі беларускага МЗС.

Нагадаем, што 21 кастрычніка 2017 года ў швейцарскім горадзе Залатурн павінен адкрыцца помнік Тадэвушу Касцюшку – кіраўніку вызвольнага паўстання 1794 года. Першапачаткова меркавалася, што на шыльдзе павінна была быць напісана наступная фраза: «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў». Але па патрабаванні польскага боку ўсе згадкі пра Беларусь зніклі.

У сваім афіцыйным каментары МЗС Польшчы заявіла, што Тадэвуш Касцюшка – герой як Польшчы, так і Літвы, Беларусі і ЗША, універсальны герой чалавецтва, а не толькі «сын Беларусі» ці «польскі генерал». На думку афіцыйнай Варшавы, польскі бок з самага пачатку вельмі пазітыўна паставіўся да ідэі паставіць у Залатурне, горадзе, дзе памёр ён, помнік Тадэвушу Касцюшку як герою Польшчы, Беларусі, Літвы і многіх народаў. Таму ён вёў перамовы з Асацыяцыяй беларусаў Швейцарыі.

Але, на думку дыпламатаў, для польскага боку было непрымальна, што на шыльдзе адсутнічаюць згадкі пра якія-небудзь сувязі Касцюшкі з Польшчай.

Пасольства Польшчы ў Берне паведаміла, што прапаноўвалася сумеснае адкрыццё помніка дыпламатамі Польшчы, Беларусі і Літвы. «Беларускі бок нечакана выйшаў з перамоваў без тлумачэння прычын, а пасольства Польшчы ў Берне паведамілі, што беларускі бок самастойна правядзе ўрачыстасць, што нас засмучае», – напісана ў лісце МЗС Польшчы.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што не бачыў заявы адносна выхаду з перамоваў, таму каментаваць яе не стаў.