МЗС і пасольства Беларусі ў Расеі высвятляюць падрабязнасці ДТЗ пад Санкт-Пецярбургам



Міністэрства замежных спраў Беларусі сумесна з аддзяленнем пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу высвятляюць інфармацыю аб ДТЗ, у якім пацярпелі беларусы, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.

Дарожная аварыя адбылася каля 8 гадзін раніцы 8 кастрычніка ў Кінгісепскім раёне Ленінградскай вобласці. Паводле паведамлення расейскіх СМІ, мікрааўтобус „Мерседэс” з беларускімі нумарамі пад кіраваннем 31-гадовага мужчыны наехаў на сілавую агароджу і перавярнуўся. У выніку загінуў 23-гадовы пасажыр. Яшчэ шэсць атрымалі траўмы, два з іх — цяжкія. Усяго ў салоне знаходзілася дзевяць мужчын ад 20 да 45 гадоў, усе — грамадзяне Беларусі.

Папярэдняя прычына ДТЗ, паводле версіі ДІБДР, галалёд. Акалічнасці аварыі высвятляюцца.

belapan.by

Фота СТВ