МЗС Ізраіля заявіла пра двух загінулых беларусах



Здымак ілюстрацыйны

У Ізраілі працягваюць удакладняць колькасць забітых і зніклых без вестак у выніку нападзення ХАМАС.
Паводле звестак МЗС Ізраіля на 8.00 18 кастрычніка, былі забітыя двое грамадзян Беларусі.

16 кастрычніка МЗС паведамляла пра чатырох загінулых беларусаў. Усяго было забіта 218 замежнікаў, яшчэ 78 чалавек прапалі без вестак.

Раней пасольства Беларусі ў Ізраілі паведамляла аб трох загінулых выхадцах з Беларусі і адным грамадзяніне Беларусі, які прапаў без вестак.

Беларускае Радыё Рацыя