МЗС пацвердзіла гібель беларуса ў ДТЗ у Германіі
МЗС Беларусі пацвярджае гібель беларускага дальнабойшчыка ў выніку ДТЗ у Германіі. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Дзмітрый Мірончык.
ДТЗ з удзелам трох вялікагрузных аўтамабіляў адбылося 8 студзеня недалёка ад Гановера. Адной з фур, што трапіла ў аварыю, кіраваў грамадзянін Беларусі, які загінуў на месцы здарэння.
Паводле слоў Мірончыка, пасольства Беларусі ў Германіі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з праваахоўнымі органамі Германіі і працадаўцамі загінулага.
Сваякі загінулага абвешчаныя пра трагедыю, ім будзе аказвацца максімальнае спрыянне з дастаўкай цела на радзіму.