МЗС просіць беларусаў у Францыі выйсці на сувязь з роднымі
Звестак аб пацярпелых грамадзянах Беларусі ў выніку тэрактаў у Парыжы на дадзены момант няма. Пра гэта TUT.BY паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
«Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі ў Францыі старанна адсочваюць сітуацыю. На дадзены момант па лініі Міністэрства ўнутраных спраў Францыі і крызіснага цэнтра МЗС Францыі мы не атрымлівалі інфармацыю аб наяўнасці беларускіх грамадзян сярод ахвяр і пацярпелых у выніку тэрактаў», – паведамілі ў ведамстве.
«З улікам уведзенага ў Францыі надзвычайнага становішча МЗС рэкамендуе беларусам, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі», — звярнуліся з просьбай да суграмадзян у беларускім МЗС.
Для экстранай сувязі з пасольствам Беларусі ў Францыі працуе тэлефон +33 609 784 140.
«Калі вашы сваякі знаходзяцца ў Францыі і вы не зможаце з імі звязацца, то вы можаце патэлефанаваць па гэтым нумары», — распавялі ў МЗС. Дзмітрый Мірончык таксама падкрэсліў, што гэты нумар экстранай сувязі і ён прызначаны для тых грамадзян, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь.
МЗС таксама паведаміў тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў +33 145 558 000.