На 10 сутак арыштаваны лідар „Альтэрнатывы” Алег Корбан



Лідар грамадскага аб’яднання „Альтэрнатыва” (зарэгістраванае ў Латвіі) Алег Корбан арыштаваны на 10 сутак, паведаміла БелаПАН яго жонка Вольга Бурневіч.

Рашэнне пра адміністрацыйны арышт прыняў суд Савецкага раёна Менску 27 сакавіка. Сам Корбан на ім не прысутнічаў, а сёння паспрабаваў высветліць яго рашэнне. „Па тэлефоне ў судзе яму нічога не сказалі. Алег думаў, што яго аштрафуюць, аднак быў затрыманы для адбыцця арышту”, — сказала Бурневіч.

Паводле яе інфармацыі, Корбан арыштаваны па арт. 23.34 КоАП за ўдзел у акцыі супраць увядзення ў краіне „розных абсурдных падаткаў”, якая адбылася каля двух месяцаў таму.