На ААТ „Нафтан” загінуў рабочы
Трагедыя адбылася 26 лютага каля 15 гадзін, паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.
Працоўны гэтага прадпрыемства, мужчына 1983 года нараджэння, трапіў у шпіталь з рэзанай траўмай шыі. Траўма была атрымана падчас працы з электраінструментам.
Мужчына быў экстрана шпіталізаваны, аднак выратаваць яго не ўдалося. Кіраўніцтва да апошняга спрабавала схаваць трагедыю.
