На абарону блогера сталі мясцовыя жыхары



Спроба завесці крымінальную справу ў дачыненні да блогера Сяргея Пятрухіна можа быць звязаная з падрыхтоўкай да прэзідэнцкай кампаніі.

Для ўладаў важна быць адзіным сродкам інфармацыі, каб даносіць пазіцыю па тым, што адбываецца ў рэгіёне і ў краіне ў цэлым толькі са свайго пункту гледжання, – перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Ён знаходзіўся на самаізаляцыі ў сувязі з пандэміяй каронавірусу. І вось некалькі дзён таму да яго завіталі супрацоўнікі міліцыі. Пачалі спачатку сачыць за тым месцам, дзе ён знаходзіцца, а потым паспрабавалі пранікнуць на гэтую тэрыторыю і дэманстравалі прысутным грамадзянам пастанову, падпісаную нейкім намеснікам пракурора, здаецца.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, справу хацелі завесці менавіта ў сувязі са звесткамі, змешчанымі ў адным з відэаролікаў на канале «Пінскі спрут». Але на абарону блогера сталі мясцовыя жыхары, якія далі магчымасць грамадскаму дзеячу часова з’ехаць у іншае месца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце