На абарону Курапатаў прыходзяць дзеці і падлеткі



На абарону Курапатаў прыходзяць дзеці і падлеткі. Яны пераносяць спёку і стаянне на нагах перад брамай рэстарацыі як і дарослыя.

Дамінік прыйшоў разам з дзедам у 10 гадзін раніцы. Яны плануюць стаяць да вечара, і Дамінік абяцае вытрымаць. Ён мужна ўвесь час трымае ў руках бел-чырвона-белы сцяг. Хлопчык ганарыцца сваёй вахтай, гаворыць  Дамінік:

– Тут расстрэльвалі паэтаў, пісьменнікаў, усіх беларусаў, якія былі за бел-чырвона-белы сцяг.

 Арсеній Дзядок:

– Я жыву ў Менску. Мне 15 гадоў. Гэта справа вельмі патрэбная зараз. Гэта памяць нацыянальная. У мяне прадзед быў расстраляны. І дагэтуль невядома, дзе ён пахаваны.

Заехаў у Курапаты разам з малымі дзецьмі і старым бацькам жыхар Пружан. 

Мужчына  вырашыў паказаць ім месца беларускага генацыду. Ён прывёз пратэстоўцам упакоўку мінералкі.

Беларускае Радыё Рацыя