На ахову дзяржаўнага сцяга – штомесяц 455 беларускіх рублёў



Чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг над Бярозаўскім райвыканкамам ахоўваецца дэпартаментам аховы за асобную плату з верасня па снежань 2020 года. На гэта райвыканкам запрасіў сродкі з бюджэту ў суме 1.820 рублёў, то бок 455 бюджэтных рублёў у месяц. Хоць не было чуваць, каб хтосьці на гэты сцяг спакушаўся.

Але, як сказаў намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама Віталь Міхнюк, рашэнне ахоўваць дзяржаўную сімволіку прынята па ўсёй Рэспубліцы Беларусь:

– Патрабаванні аховы дзяржаўнай сімволікі – гэта па ўсёй Рэспубліцы. Калі патрабаванне ёсць па ахове дзяржаўнай сімволікі, то яно распаўсюджваецца незалежна ад таго, дзе знаходзіцца дзяржаўны сцяг.

Грамадзяне негатыўна ўспрынялі такую бяздумную трату іх падаткаў.

Кажуць людзі:

– Ніхто яго не скрадзе, не трэба яго ахоўваць.

– Я думаю, што гэта вельмі дорага. Мне падаецца, што ён увогуле не патрэбны.

– Ён увогуле нікому не патрэбны, лепш бы дарогі палепшылі, дзіцячыя пляцоўкі, двары.

– Па факце гэты сцяг увогуле нікому не патрэбны. Ад каго яго ахоўваць? Нармальны сцяг ахоўвалі б людзі.

Паводле жыхароў Бярозы, на больш важныя рэчы, найперш, што тычыцца здароўя, у нас заўсёды бракуе сродкаў. Для таго, каб адгарадзіцца дзяржаўным і сілавым органам ад людзей у адміністрацыйных будынках, таксама сродкаў хапіла, а цяпер адгарадзілі яшчэ і сімвалы.

zapros-ohrana_1598448555

Беларускае Радыё Рацыя