На Алясцы разбіўся самалёт з польскімі турыстамі
На Алясцы ў нацыянальным парку Дэналі 4 жніўня ў час агляднай экскурсіі разбіўся самалёт з польскімі турыстамі. Пра гэта 7 жніўня паведаміла агенцтва Associated Press.
Самалёт пацярпеў аварыю на горным хрыбце прыблізна ў 23 кіламетрах на паўднёвы захад ад Дэналі, самай высокай гары ў Паўночнай Амерыцы.
Целы загінулых знайшлі толькі 6 жніўня. Да гэтага пошук быў ускладнены ўмовамі надвор’я. Упаўшы самалёт засыпала снегам. Спушчаныя да яго з верталёту ратавальнікі знайшлі чатыры целы турыстаў, але не знайшлі пілота. Пры тым слядоў, што ён пакінуў месца аварыі, не было. Мяркуецца, што пілот таксама загінуў.
Беларускае Радыё Рацыя