На Аўгустоўскім канале пройдзе веламарафон



Больш за 700 асобаў прыме ўдзел у роварным марафоне “Суседзі 2014”, які стартуе 19-га ліпеня а 12-й на Аўгустоўскім канале. Усяго падрыхтавана чатырытрасы для розных групаў раварыстаў-аматараў.

afisha1

Кажа галоўны суддзя мерапрыемства Іван Найдзёнаў:

– Калі мы вырашалі, дзе праводзіць гэты марафон, мы вырашылі праводзіць яго ў гэтым месцы – на тэрыторыі Аўгустоўскага канала. Там цікавыя лясы, азёры, сам канал, там ёсць пляцоўка старта і фінішу – усё гэта зручна для арганізатараў і ўдзельнікаў, ёсць чым заняцца, што паглядзець людзям, якія чакаюць на фініш.  Толькі ўжо пасля гэтага мы гэтую тэрыторыю выбралі, глянулі на мапу, паглядзелі, што тут тры мяжы, вырашылі назваць гэта “Суседзямі”.

Самая працяглая траса складае 70 кіламетраў, а найкарацейшая – для маленькіх удзельнікаў 10 км.

Беларускае Радыё Рацыя