На «Барысаўдрэве» адбыўся пажар
На «Барысаўдрэве» адбыўся пажар. Калі прыехалі ратавальнікі, адкрытым полымем гарэў пылаўлоўнік. Гэта асобны металічны бункер вышынёй 10 метраў.
Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 20 рабочых выйшлі з цэха да прыезду ратавальнікаў самастойна, пацярпелых няма.
Цяпер цэх зноў працуе ў штатным рэжыме. Прычыну ўзгарання пакуль не вызначылі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: mchs.gov.by
