На базе „Азова” сфармаваны беларускі батальён. Патрэбна дапамога
У межах Узброеных сілаў Украіны з’явілася Беларускае нацыянальнае падраздзяленне. Яно створанае на базе батальёна «Азоў» і ўключае ў тым ліку сяброў арганізацыі «Белы легіён». Навабранцам выдалі зброю, гаворыць суарганізатар падраздзялення Сяргей Бульба.

– На базе Азова дазволілі сфармаваць беларускае падраздзяленне. Менавіта беларускае, нацыянальнае. Я лічу, што гэта вельмі важны крок. Пакуль што няма ні амуніцыі, няма ні бронікаў, ні касак, ні формы, нічога няма, рэальна, нічога. Просім землякоў з усяго свету дапамагчы са зборам сродкаў, плюс да гэтага нам трэба і сувязь з гарнітурамі добрая, і трэба аўтатранспарт для аператыўнага перамяшчэння.
Цалкам слухаць размову можна ў далучаным аўдыёфайле:
Збор сродкаў для беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну, ідзе на рэсурсе https://zrzutka.pl/hseb7s.
