На БелАЭС застрэліўся салдат
На тэрыторыі Беларускай АЭС 25 студзеня скончыў жыццё самагубствам салдат тэрміновай службы вайсковай часці 7434 унутраных войскаў МУС. Яму было 18 гадоў.
Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Вайсковая часць 7434 — новая частка, адкрытая спецыяльна для аховы АЭС і забеспячэння прапускнога рэжыму на станцыі. На баявое дзяжурства салдаты заступілі ў красавіку 2020 года. Камандзір часткі – палкоўнік Вячаслаў Баракаў.
Беларускае Радыё Рацыя