На Беларусь ідзе магутны цыклон



На Беларусь ідзе магутны цыклон, паведаміў у сацсетках начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

c7c49f86508859415e051d2738bcbfa36fa10f87 Перад ім, у панядзелак, будзе праходзіць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, які абумовіць на большай частцы тэрыторыі снег, па паўднёвым захадзе мокры снег з дажджом, туман і галалёд, наліпанне мокрага снегу, адзначыў сіноптык. „А вось у аўторак у краіну прыйдзе цыклон і прынясе складаныя ўмовы надвор’я: на большай частцы працяглы снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Месцамі моцныя ападкі, парывісты вецер, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Па паўночнай палове краіны мяцеліца, снежныя заносы на дарогах. Па паўднёвай палове туман і галалёд„, — паведаміў Рабаў. У Мінску ў аўторак працяглы снег, часам моцны, снежныя заносы, наліпанне мокрага снегу, парывісты вецер.

БелаПАН