На Беларусь ідзе першы снег
25 кастрычніка вечарам і ўночы з серады на чацвер у Беларусі чакаецца першы снег.
Паводле прагнозу Белгідрамета, 25 кастрычніка па заходняй палове Беларусі чакаюцца ападкі – дождж, мокры снег. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с. Максімальная тэмпература паветра -1 .. +4 °C, у паўднёва-заходніх раёнах +5 .. +7 °C.
25 кастрычніка ў Менску верагоднасць ападкаў 5-10%, але да вечара з верагоднасцю 40-45% магчымы мокры снег і дождж. Максімальная тэмпература паветра ў другой палове дня +1 .. + 3 °C.
На чацвер, 26 кастрычніка, Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі – у начныя і ранішнія гадзіны ў паўночных і цэнтральных раёнах краіны і ў Менска чакаецца моцны мокры снег.
У мінулым годзе ў Менску першы снег выпаў 23 кастрычніка. І гэта не рэкорд для сталіцы. Самае ранняе выпадзенне снегу ў Менску здарылася ў 1973 годзе – 12 верасня.
Паводле naviny.by
Фота БелаПАН