На беларуска-латвійскай мяжы становішча стабільнае і кантраляванае



Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва разгледжаныя падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў пагранічных ведамстваў Беларусі і Латвіі Анатоля Лапо і Нормундса Гарбарса 30 жніўня ў гарадскім пасёлку Мір (Гарадзенскай вобласць).

Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, бакі абмеркавалі сітуацыю на беларуска-латвійскай мяжы сёлета і ацанілі становішча як стабільнае і кантраляванае. У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года назіраецца зніжэнне колькасці фактаў супрацьпраўнай дзейнасці па ўсіх паказчыках: незаконнай транзітнай міграцыі, перамяшчэння тавараў і іншых.

Нягледзячы на рост патоку асоб і транспартных сродкаў, якія перасякаюць беларуска-латвійскую мяжу, забяспечваецца рытмічнае функцыянаванне пунктаў пропуску.

Высокая ацэнка таксама дадзеная двухбаковаму супрацоўніцтву ў ажыццяўленні сумесных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў інтарэсах павышэння эфектыўнасці аховы сумеснага ўчастка дзяржмяжы. Адзначаная важнасць сумеснай ініцыятывы па рэалізацыі праекта „Павышэнне эфектыўнасці аховы беларуска-латвійскай „зялёнай” мяжы”.

Адзін са станоўчых вынікаў рэалізацыі плана сумесных мерапрыемстваў пагранічных ведамстваў дзвюх краін на 2018 год — навучанне беларускіх памежнікаў практычнаму выкарыстанню тэхнічных сродкаў аховы дзяржмяжы, закупленых ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі флагманскай ініцыятывы ЕP „Партнёрства дзеля мабільнасці”.

belapan.by