На беларуска-польскай мяжы ўзнавіліся чэргі



У пункце пропуску Брузгі на выезд з Беларусі ў Польшчу чакаюць больш за 20 легкавых машынаў. У Бераставіцы – каля 40. У пункце пропуску Берасце – паўтары сотні аўто. Зрэшты, стан лепшы, чым напачатку месяца. Тады беларускія памежнікі тлумачылі ўзнікненне чэргаў збоем у праграмным забеспячэнні польскіх мытнікаў.

На мяжы з Літвой ды Латвіяй чэргаў няма.

Беларускае Радыё Рацыя