Паўла Севярынца адпусцілі, а кнігі канфіскавалі (абноўлена)



У Паўла Севярынца канфіскавалі кнігі Зянона Пазьняка. У панядзелак вечарам сустаршыня БХД быў затрыманы на польска-беларускай мяжы і адпраўлены на поўны дагляд.

DSC08652

Пры сабе ён меў мастацкія кнігі і публіцыстыку Зянона Пазьняка, а таксама 4 нумары тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”.

Кнігі накіруюць у камісію Гарадзенскага аблвыканкама па экстрэмізме. «Гарадзенскія мытнікі павінны помнік Зянону Пазьняку ставіць, а не канфіскоўваць ягоныя кнігі”, –   кажа Павал Севярынец.

– Гарадзенскія мытнікі павінны Зянону Пазняку ставіць помнік, бо ён заснавальнік беларускай дзяржавы сучаснай і мытні. Гэта было як раз у тыя часы, калі фракцыя БНФ фармавала асновы незалежнай дзяржавы. Замест гэтага канфіскуюць ягоныя кнігі. Нейкі добры момант тут ёсць – у Гарадзенскім аблвыканкаме даведаюцца пра Зянона як творцу.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Старшыня Кансерватыўна- Хрысціянскай партыі БНФ – Зянон Пазьняк не верыць ў цуда і не лічыць, што чыноўнікі прачытаюць ягоныя кнігі, а само іх затрыманне не здзіўляе палітыка.

– Ім не патрэбная паэзія, чытаць яны не будуць. А эксперты можа і пачытаюць што-небудзь, але не думаю. Калі ў іх ёсць розум, то які ім сэнс час марнаваць на паэзію, яны цудоўна ведаюць, што ніякага экстрымізму там няма. Гэта проста такая акупацыйная гнюснасць.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Павел Севярынец быў затрыманы на беларуска-польскай мяжы, ў пункце пропуску «Брузгі», калі вяртаўся з Беластоку. Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» пратрымалі на мяжы звыш пяці гадзінаў і  канфіскавалі кнігі Зянона Пазьняка: «Тэрра Дэй», «Развагі», «Парсіваль», якія ён вёз з сабою з Польшчы.

– У асноўным – мастацкія кнігі і публіцыстыка. Як толькі ўбачылі партрэт Зянона Пазняка, усё: «Хадзем!».  Узялі на дагляд. А пасля ссадзілі з аўтобуса і пачалі афармляць канфіскацыю кнігаў. Сказалі, шо накіруюць кнігі ў камісію Гарадзенскага аблвыканкаму па экстрымізме.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Павел Севярынец збіраецца абскардзіць канфіскацыю кніг.

13 кастрычніка Павел Севярынец быў затрыманы на польска-беларускай мяжы і адпраўлены на поўны дагляд.  Пры сабе ён меў мастацкія кнігі і публіцыстыку Зянона Пазьняка, а таксама 4 нумары тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”. Усё канфіскавалі і сказалі, што накіруюць кнігі ў камісію Гарадзенскага аблвыканкама па экстрэмізме.

Я ўжо цягніком прыехаў у Менск. Да 3 гадзінаў ночы мяне трымалі на памежным пераходзе. Пасля дабіраўся сам да Гародні. Добрыя людзі дапамаглі даехаць. Узяў квіток на ранішні цягнік, а як сеў у яго, то выключыў тэлефон, каб выспацца, бо ўсю ноч не спаў”, – паведаміў нашаму радыё Павел Севярынец.

* * *

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску „Брузгі” быў затрыманы сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец.

Палітык меў пры сабе кнігі Зянона Пазьняка, якія прыцягнулі ўвагу мытнікаў. Паўла высадзілі з рэйсавага аўтобуса з рэчамі і адправілі на пільны дагляд.

Беларускае Радыё Рацыя