На беларуска-ўкраінскай мяжы магчыма затрымалі Аляксандра Латышава
На беларуска-ўкраінскай мяжы знік актывіст Аляксандр Латышаў. Пра гэта напісаў у Фэйсбук палітык Павел Севярынец. Пра месцазнаходжанне Латышава невядома з пятніцы, 15 лістапада.
На фота: Аляксандр Латышаў – у цэнтры
Малады чалавек ёсць сябрам Маладога Фронту са Жлобіна і былым удзельнікам праграмы Каліноўскага.
Паводле непацверджанай інфармацыі, Латышава затрымалі спецслужбы і прад’явілі яму абвінавачанне ў шпіянажы на карысць Польшчы, – піша Севярынец.
Беларускае Радыё Рацыя
