На беларускай мяжы – чэргі



Чэргі з фур у кірунку Літвы на беларускай мяжы ў апошні час істотна павялічыліся. Прычына – адсутнасць пагаднення паміж Расеяй і Польшчай.  Бакі не ўзгаднілі квоты дазволаў на праезд фураў. Расейскія перавозчыкі перанакіравалі грузапаток – праз Беларусь: першы напрамак – балтыйскі, фуры едуць праз Беларусь у літоўскі порт Клайпеда, паведамляе auto.tut.by.

Другі напрамак –  украінскі – кіроўцы едуць праз Беларусь  ва Украіну, а затым у Вугоршчыну, Славаччыну і далей. У сувязі з гэтым час афармлення грузавога транспарту на беларуска-літоўскай і беларуска-ўкраінскай межах павялічыўся.

Фота: auto.tut.by