На „Беларуськаліі” загінуў рабочы



На „Беларуськаліі” 12 ліпеня пры правядзенні буравых работ загінуў 53-гадовы рабочы. Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Паводле яе слоў, мужчына быў смяротна траўмаваны машынай, якая выконвала буравыя работы.

Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, апытваюцца службовыя асобы, узятая дакументацыя, у ліку якой службовыя інструкцыі і іншыя матэрыялы, што рэгламентуюць правілы правядзення горных работ. Атрыманыя следствам папярэднія звесткі сведчаць аб тым, што адной з прычын здарэння быў чалавечы фактар, невыкананне тэхнікі бяспекі, адзначыла Беланогая.

Як паведамлялася раней, прыблізна месяц таму на адной з прамысловых пляцовак 2-га рудаўпраўлення ААТ „Беларуськалій” пры выкананні будаўнічых работ па мантажы металічнай канструкцыі ў выніку яе падзення быў смяротна траўмаваны 27-гадовы рабочы.

belapan.by