На Палессі 24 траўня адкрыецца турыстычны сезон “Лета-2015”



У гэты дзень звыш 40 аграсядзіб Берасцейшчыны правядуць акцыю “Дзень адкрытых дзвярэй”,

Дзяржаўны заказнік Століншчыны “Альманскія балоты” пачне сезон-2015 водным падарожжам па маршруце «Палеская Амазонія».

Дырэктар дзяржаўнага прыроднага заказніку “Сярэдняя Прыпяць і Простыр” Віктар Бяленка паведаміў, што да новага сезону ўстанова гатова:

– Мы імкнемся забяспечыць на тэрыторыі заказніка і ровары, і байдаркі, і конныя прагулкі і шпацыры пешшу. Плануем паказаць прыроду на тэрыторыі заказніка, тут знаходзіцца вёска Качановічы і гідравузел №11, гэта такое збудаванне, якое мала дзе існуе.

Сёлета завяршаецца рэалізацыя пяцігадовай дзяржаўнай праграмы “Прыпяцкае Палессе 2010-2015”.

Адным з яе пунктаў выдаткаў было падтрымка і развіццё турызму на Берасцейшчыне і Гомельшчыне.

Беларускае Радыё Рацыя