На Берасцейшчыне – 129 палітвязняў
129 палітвязняў налічваецца ў Берасцейскай вобласці. Сёння, 14 чэрвеня, праваабарончым Цэнтрам „Вясна” быў прызнаны палітзняволеным яшчэ адзін чалавек у рэгіёне:
– Чарговым палітвязнем па Берасцейшчыне прызнаны Андрэй Колас. Яму прысуджана тры гады „хіміі” па справе вывешанага пудзіла ў Берасці на Варшаўцы. На дадзены момант жыхар абласнога цэнтру знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі адкрытага тыпу №45.
Агульная колькасць палітвязняў па рэспубліцы складае 480 чалавек. Ужо больш чым чацвёртая частка з іх – жыхары Берасцейскай вобласці. Большасць знаходзіцца ў СІЗА №6 і №7 у Баранавічах і Берасці.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце