На Берасцейшчыне 137 чалавек прызнаныя палітвязнямі
Плюс яшчэ адзін палітвязень на Берасцейшчыне. Такім чынам, у вобласці колькасць палітычных вязняў складае 137 чалавек. Гэтым разам у спіс трапіў Рыгор Мамановіч:
– Палітвязень Рыгор Мамановіч знаходзіцца ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу №43. Яму прысуджаны год пазбаўлення волі судом Столінскага раёна. Падстава – „здзек над дзяржаўным сцягам”.
Таксама вядома, што большасць палітвязняў на Берасцейшчыне знаходзіцца ў СІЗА №6 у Баранавічах і СІЗА №7 у Берасці. Частка асуджаных па крымінальных палітычна матываваных справах знаходзіцца ў выпраўленчых установах адкрытага тыпу і на „хатняй хіміі”.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце