На Берасцейшчыне 240 палітвязняў
240 – такая апошняя лічба палітвязняў на Берасцейшчыне.
Усе яны па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі і праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах, – адзначыла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:
– Шмат тых, хто быў асуджаны ў Берасці за акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года. Там справа за масавыя закалоты, там усім давалі калонію, і вось яны прызнаная палітвязнямі, ды і шмат у нас “карагоднікаў”.
Па карагоднай справе часам даюць абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, але ж шмат каго і накіроўваць у ПУАТ (папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу), – дадала эксперт у галіне права.
Беларускае Радыё Рацыя