На Берасцейшчыне 45 палітвязняў



Сорак пяць чалавек – такая апошняя лічба колькасці вязняў сумлення на Берасцейшчыне. Яны знаходзяцца ў СІЗА Берасцейскай вобласці па палітычна матываваных крымінальных справах:

– Марк Салонікаў, Яўген Камбуль, Дзяніс Жук, Аляксандр Бабіч, Міхаіл Шабалюк, Наталля Барынава, Вячыслаў Касцючык, Вячыслаў Рагашчук, Станіслаў Міхайлаў – гэта далёка не ўсе імёны і прозвішчы тых, хто пазбаўлены волі па надуманых справах.

Па стане на 22 студзеня агульная колькасць палітычных вязняў у Беларусі складае 190 чалавек. З іх тыя, хто сядзіць з кратамі на Берасцейшчыне – фактычна чвэрць. Несправядліва асуджаныя знаходзяцца ў СІЗА №6 у Баранавічах і ў СІЗА №7 у Берасці.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце