На Берасцейшчыне 45 тыс чалавек чакае прышчэпак



45-ць тысяч чалавек – столькі зараз стаіць у чарзе ў Берасцейскай вобласці для таго, каб атрымаць вакцыну ад каронавірусу.

З кожным днём толькі павялічваецца колькасць тых, хто хацеў бы прышчапіцца.

Інфармацыя была агучана ў Берасцейскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Таксама ў бліжэйшы час чакаюцца новыя пастаўкі вакцыны, што з’явяцца, у тым ліку і на Берасцейшчыне.

На дадзены момант хаця б адну дозу вакцыны ад COVID-19 у Берасцейскай вобласці, згодна з афіцыйнымі лічбамі, атрымала ўжо каля 4% насельніцтва. Асабліва прышчапляцца заклікаюць старэйшых за 60, а таксама тых, хто мае хранічныя захворванні – яны ўваходзяць у групу рызыкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце