На Берасцейшчыне 785 медыкаў атрымалі прышчэпкі ад каронавіруса



785 чалавек – такая першая лічба тых, хто атрымаў вакцыну ад каронавірусу на Берасцейшчыне. Усе гэтыя людзі – прадстаўнікі медыцынскай сферы:

– Агульная колькасць супрацоўнікаў медыцынскіх установаў, што атрымаюць вакцыну ад Ковід-19 у Берасцейскай вобласці, складае 8 тысяч чалавек. Гэта толькі першы этап вакцынацыі. Плануецца, што ён завершыцца бліжэй да канца сакавіка.

Чыноўнікі таксама заяўлялі, што бліжэйшым часам пачнецца складанне спісу тых, хто павінен прайсці праз вакцынацыю ў другую чаргу. Але не вызначана, якія менавіта катэгорыі грамадзянаў туды змогуць трапіць.

Закрытая інфармацыя і па колькасці доз вакцын, якая будзе разлічаная на берасцейскі рэгіён хаця б на бліжэйшыя некалькі месяцаў. Агульнавядомы факт – гэта будзе прадукцыя расейскай вытворчасці Спадарожнік V.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: ТАСС