На Берасцейшчыне абнавілі „спіс экстрэмістаў”



576 – да такой лічбы вырасла колькасць экстрэмістаў з Берасцейскай вобласці. Такім чынам Міністэрства Унутраных спраў Рэспублікі Беларусь працягвае абнаўляць спіс „асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Да спіса быў дададзены палітвязень з Баранавічаў Сяргей Корсак. Мужчыне былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя — Мікалай Кміта. 10 лістапада бягучага года ўнесены ў „спіс экстрэмістаў”.

Таксама ў спіс уключаны палітвязень Павал Салагуб, які прапісаны ў Маладзечна. Але судзіў мужчыну Берасцейскі абласны суд. Абвінавачванні прад’яўленыя па такіх артыкулах як арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы. Суд прайшоў з зачыненым рэжыме. Вынік — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя