На Берасцейшчыне адбыўся семінар для людзей з абмежаванымі магчымасцямі



Семінар па арганізацыі даступнага адпачынку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшоў на Белым возеры ў Берасцейскай вобласці. Адзін з асноўных удзельнікаў сустрэчы, кіраўнік берасцейскай ініцыятывы ’’Даступнае асяроддзе’’ Андрэй Карагода адзначыў, што па выніках семінара з’явіліся пэўныя ідэі для працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі ў Берасці:

– Выснова была зроблена такая: за апошнія пяць гадоў зроблена нямала. Прагрэс відавочны. Але гэтым, што зроблена, карыстаюцца недастоткова. Увогуле інвалідаў-вазочнікаў не бачна на вуліцах горада. Таму была зроблена выснова: трэба актывізаваць саміх інвалідаў-вазочнікаў, каб яны карысталіся тым, што зроблена, каб людзі іх бачылі, тым больш, што людзі ў нас добрыя, заўсёды ім дапамогуць.

Праект, дзякуючы якому прайшло мерапрыемства, рэалізуецца пры падтрымцы фінскага фонду ’’Абіліс’’, а таксама фінскай амбасады ў горадзе Вільня (Літва).

Беларускае Радыё Рацыя