На Берасцейшчыне праходзяць суды над затрыманымі 9 лістапада



На Берасцейшчыне адбываюцца суды над затрыманымі 9 лістапада і некалькімі тыднямі раней. Большасць судовых паседжанняў праходзіць у малых гарадах вобласці. Прысуды датычацца ўдзелу ў пратэстах:

– Асноўная частка судовых паседжанняў ужо прайшла ў Берасці, Камянцы, Століне ды ў Пінску. Прымяняецца пераважна артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Вядома, што частку актывістаў выпусцілі яшчэ да суда з ці без складання пратаколаў, таму пакуль складана казаць, калі пройдуць іх судовыя паседжанні.

На дадзены момант з’явілася інфармацыя па берасцейскіх прысудах — Аляксей Аксюцік прысуджаны да 5 сутак арышту, Аляксандр Насачоў — да 8 сутак і Марына Сілёнак да 5 сутак арышту.

У Камянцы Аксана Старун і Юлія Мелех пакараныя на пяць сутак арышту.

У Пінску Аляксандр Палхоўскі прысуджаны да 10 сутак, Арцём Шынкевіч да 15 сутак, Павал Шпакоўскі да 12 сутак. Вользе Селех у выглядзе пакарання за адміністрацыйнае правапарушэнне — штраф у памеры 15 базавых велічыняў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце