На Берасцейшчыне адкрыліся тэлефонныя лініі па пытаннях каронавірусу
На Берасцейшчыне медыкі адкрылі дзве тэлефонныя лініі, на якія жыхары вобласці могуць звяртацца па пытаннях каронавіруснай інфекцыі.
Кансультацыі ладзяць лекары абласнога клінічнага шпіталю і Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
„Людзі шукаюць эфектыўнага сродку прафілактыкі, а гэта перш за ўсё асабістая гігіена”, – адзначае лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім:
– У месцах з вялікай колькасцю людзей бараніць органы дыхання, то бок не лішнім будзе масачны рэжым. Трэба часта мыць рукі, бо вірусы могуць і кантактна-побытавым перадавацца, калі недзе чхнуў ці кашлянуў хворы. Трэба не забываць, што хворы можа быць заразны ўжо ў інкубацыйным перыядзе, калі ў яго яшчэ няма яўных прызнакаў.
Па апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі адзінаццаць пацверджаных выпадкаў каронавіруса. Таксама паведамляецца, што тры чалавекі паправіліся – гэта студэнт з Ірана і два ягоныя знаёмыя.
Беларускае Радыё Рацыя