На Берасцейшчыне больш за 15 тысяч чалавек вакцынаваныя ад COVID-19



Больш за 15 тысяч чалавек ужо атрымала вакцыну ў Берасцейскай вобласці. Фактычна трэцяя частка вакцынаваных жыхароў прыходзіцца на Берасце. Такую інфармацыю агучыў Берасцейскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Вакцынацыя на Берасцейшчыне трывае ўжо тры месяцы. З тых, хто атрымаў вакцыну, – амаль што 40 працэнтаў – медыкі, прыкладна 23 працэнты – прадстаўнікі сферы адукацыі, і каля 17 працэнтаў – прадстаўнікі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання і асоб, якія пражываюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання.

На дадзены момант адбываецца другая частка вакцынацыі, паступіла чарговая прышчэпка Спадарожнік V у колькасці звыш 14 тысяч доз. Яна будзе прапанаваная ў першую чаргу тым, хто ўваходзіць у зону рызыкі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце