На Берасцейшчыне большасць затрыманых адпусцілі
Каля дзясятка чалавек было затрымана за апошні тыдзень на Берасцейшчыне. Большасць з іх — адразу пасля нядзельных пратэстаў, 1 лістапада. Дакладна вядома пра 4 чалавекі ў Пінску і 4 чалавекі ў Берасці ды Берасцейскім раёне, — распавяла валанцёр „Вясны” спадарыня Ганна:
– Там з 23.34 не атрымалася. Там людзей спачатку забралі для высвятлення асобы. І як паведамляецца, для праверкі адпаведнасці з артыкулам 23.34. Адпаведнасці не знайшлі, таму людзей неўзабаве адпусцілі.
Суразмоўца не выключае, што пакаранне па адміністрацыйных артыкулах хутчэй за ўсё не было вынесеная ў сувязі з тым, што зараз дастаткова вялікая колькасць людзей знаходзіцца ў ізалятарах часовага ўтрымання.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце