На Берасцейшчыне будуць “Свае людзі”



Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў і Мікалай Чарнавус ствараюць на Берасцейшчыне каманды з актыўных грамадзян пад назвай “Свае людзі”. Сябры каманд будуць працаваць з людзьмі па розных аспектах: ад паліталогіі да эканомікі і падрыхтоўкі да выбарчых  кампаній. Ці патрэбны такія каманды? Адказваюць жыхары Бярозы:

– Калі людзі прыходзяць, калі ім гэта цікава, то значыць гэта запатрабавана.

– Я лічу, што патрэбны нейкія перамены. Трэба, каб такая група дзейнічала супраць гэтага беззаконня. На пачатку будуць актывісты, а пазней трэба, каб падымаліся ўсе, хто можа ісці супраць гэтай улады.

– Неабходна, каб была нейкая альтэрнатыва нашай уладзе.

– Канешне. І гэта трэба было рабіць даўно. І чым больш людзей будзе ўваходзіць у такія каманды, тым лягчэй нам будзе змагацца з гэтай уладай.

Паводле Кабанава, у камандах не будзе лідараў. Супраца будзе весціся на раўнапраўных умовах.

Беларускае Радыё Рацыя