На Берасцейшчыне чакаюць новую хвалю каронавіруснай інфекцыі
Да 150 станоўчых тэстаў на каронавірус. Прыкладна столькі фіксуецца кожны дзень на Берасцейшчыне хворых на Ковід-19.
Агулам па рэспубліцы колькасць выпадкаў вагаецца каля тысячы новых хворых штодзень. Статыстыка па абласцях адсутнічае.
Берасцейскі абласны цэнтр гігіены і эпідэмілогіі ў сваю чаргу нагадвае пра неабходнасць захавання масачнага рэжыму і працягу вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі.
Звяртаецца ўвага, што ў бліжэйшыя тыдні чакаецца рост колькасці захворванняў на ковід-19, ідзе чарговая хваля. Але інтэнсіўнасць будзе меншай, чым у восеньскі перыяд.
Прыгадваецца, што па-ранейшаму неабходна захоўваць сацыяльную дыстанцыю і гігіену рук. Абслугоўванне наведвальнікаў гандлёвых кропак, як і правядзенне масавых мерапрыемстваў павінна адбывацца з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце