На Берасцейшчыне чарговая хваля ціску на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці



Пратаколы за рэпосты, допыты і затрыманні. На Берасцейшчыне пачалася чарговая хваля ціску на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Адразу 12 пратаколаў за рэпосты ў сацыяльных сетках матэрыялаў тэлеканалу Белсат былі складзены на берасцейскага праваабаронцу Ігара Бараноўскага. Падстава — частка 2 артыкула 19.11 кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці Рэспублікі Беларусь або распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі. Суд над рэдактар газеты «Царква» прызначаны на 22 лістапада.

Таксама на Берасцейшчыне адбываюцца допыты адносна дзейнасці арганізацыі «Наш дом». Выклікі ажыццяўляе Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

А ў Баранавічах быў затрыманы актывіст «За свабоду» Юрый Казакевіч. У суправаджэнні двух амапаўцаў у кватэру грамадскага дзеяча прыйшоў следчы. Пасля ператрусу актывіста адвезлі на допыт.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.