На Берасцейшчыне чарговы раз вырасла колькасць палітвязняў



Плюс адзін. На Берасцейшчыне чарговы раз вырасла колькасць палітвязняў. Гэтым разам прадстаўнікамі праваабарончай супольнасці прызнаны берасцеец Петр Зіневіч.

Пётр Зіневіч зараз знаходзіцца ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу №9. Яму прысуджана два гады абмежавання волі. Падстава – артыкул 188 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або Паклёп. Агульная колькасць палітвязняў па стану на 21 жніўня складае 640 чалавек. Прыкладна чацвёртая частка – жыхары берасцейскай вобласці. 

Большасць з берасцейскіх палітвязняў зараз знаходзіцца ў СІЗА №6 у Баранавічах, у СІЗА №7 у Берасці і ў выпраўленчых установах адкрытага тыпу ў бярозаўскім, пружанскім, камянецкім, кобрынскім і івацэвіцкім раёнах.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя