На Берасцейшчыне даступныя два віды вакцыны ад каронавірусу



Спадарожнік V і кітайская вакцына – такія прышчэпкі зараз даступныя на Берасцейшчыне. На ўсіх жадаючых пакуль хапае прэпарата, але калі не прыняць рашэнне ў бліжэйшыя дні, то вакцына можа закончыцца і прыйдзецца чакаць новую партыю:

 – Як Спадарожнік V, так і кітайская вакцына патрабуюць два этапы вакцынацыі. Паміж першай і другой дозай перапынак складае ад трох тыдняў да месяца.

Вакцынацыя цалкам бясплатная і даступная, да прыкладу, у берасцейскіх гарадскіх паліклініках №1, №2, №3 і №6, а таксама ў берасцейскай цэнтральнай паліклініцы. У наяўнасці пераважна Спадарожнік V. Запісвацца рэкамендуецца праз электронную форму ці па адмысловых нумарах тэлефона, што даступныя на сайтах установаў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце