На Берасцейшчыне часовая забарона выхаду на лёд



На Берасцейшчыне дзейнічае часовая забарона выхаду грамадзянаў на лёд. Гэты захад абумоўлены тым, што нягледзячы на маразы, лёд на вадаёмах рэгіёна небяспечны.

3572887t81h8b77

За год у вобласці адбыўся адзін трагічны выпадак на лёдзе. Гэта вынік руплівай працы, — адзначае супрацоўнік пінскай ратавальнай станцыі Ігар Кавалёў:

— Праводзіцца планавая, сістэмная я б сказаў работа па забеспячэнні бяспекі людзей на вадзе. Магчыма яна не такая дэманстратыўная, заўважальная і бачная, але галоўнае тут эфектыўнае рэагаванне. Таму і меры, якія тут прадпрымаюцца самага рознага плану, пачынаючы ад арганізацыйных, тэхнічных, адміністрыацыйных, прававых.  

За першы тыдзень новага года ў краіне ў выніку правалу пад лёд загінула 4 чалавекі. Ратавальнікі, за парушэнне правілаў аховы жыцця на вадзе, вынеслі амаль паўтысячы папярэджанняў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск