На Берасцейшчыне дзейнічае забарона выхаду на лёд
У апошні тыдзень назіраюцца сапраўды зімовыя маразы, але гэтага часу пакуль не дастаткова, каб лёд дасягнуў неабходнай таўшчыні, адзначаюць выратавальнікі.
Нягледзячы на святочныя дні, выратавальнікі сумесна з актывістамі таварыства выратавання на вадзе ўзмацнілі кантроль за вадаёмамі, дзе найчасцей збіраюцца аматары зімовай рыбалкі. Як паведаміў чалец таварыства Ігар Чарновіч, грамадзяне ўсё ж рызыкуюць:
— Стаяць забараняльныя знакі, але людзі ў нас, як звычайна, іх ігнаруюць. Пераважна гэта людзі сталага узросту, якія, здавалася б, павінны ўжо думаць галавой, але для іх гэта, відаць, вялікае задавальненне: пасядзець на лёдзе на рыбалцы.
За парушэнне забароны прадугледжана адміністратыўная адказнасць, але пакуль выратавальнікі абмяжоўваюцца папярэджваннямі.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
