На Берасцейшчыне гвалт у адносінах пратэстоўцаў не спыняецца
Прымяненне гвалту з боку сілавікоў у адносінах да мірных дэманстрантаў надалей фіксуецца на Берасцейшчыне.
„Асабліва жорстка яны сябе паводзяць пры затрыманні, а таксама пры ўтрыманні ўдзельнікаў акцый у ізалятарах часовага ўтрымання”, — распавялі самі сведкі:
– Не прадставіліся, не сказалі, за што мяне затрымліваюць. Я не супраціўляўся, нават нічога не выкрыкваў, нічога не паказваў. Проста стаяў мірна са сцягам. За што амапавец мяне збіў з ног, пачаў біць па галаве, душыць, усяляк абражаць. Пасля чаго мяне закінулі ў амапаўскі бусік. Тварам уніз, заламалі. І амапавец пачаў піхаць мне ў рот мой сцяг са словамі: “Гэта табе за Ціханоўскую і ўсё такое”.
На дадзены момант колькасць тых, каго затрымалі ў Берасцейскай вобласці з 09 жніўня складае ад 3 да 4 тысяч чалавек. Дакладных лічбаў ніхто не ведае, паколькі не ўсе ахвяры паведамляюць пра свае арышты і штрафы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце