На Берасцейшчыне каля тысячы хворых на COVID-19?



Каля тысячы станоўчых тэстаў на COVID-19 – такая колькасць хворых можа быць бліжэйшыя дні на Берасцейшчыне. З моманту апошняй агучанай афіцыйнай інфармацыі прайшло чацвёра сутак:

– 30 красавіка было заяўялена, што ў Берасцейскай вобласці прыкладна 850 інфікаваных каронавіруснай інфекцыйяй. Кожны дзень робіцца ў рэгіёне па паўтысячы тэстаў. Калі глядзець на агульнарэспубліканскую статыстыку, то восем працэнтаў з іх у сярэднім — станоўчыя.

Такім чынам, за чатыры дні маем плюс 150-160 выпадкаў, што ў суме дае каля тысячы хворых на вобласць. Колькасць тых, хто знаходзіцца на самаізаляцыі, — невядомая.

Адсутнасць штодзённых лічбаў прыводзіць толькі да ячшэ большай панікі сярод насельніцтва. Людзі хочуць валодаць аб’ектыўнай інфармацыяй, каб ведаць, як і дзе лепш засцерагчыся ад каронавіруса.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: МН