На Берасцейшчыне дэпутатаў хочуць паставіць на „відэакантроль”



Серыю відэа пра тое, як трэба быць сапраўдным дэпутатам – хадзіць па людзях, выслухваць і вырашаць іх праблемы, хочуць зрабіць берасцейскі відэаблогер Сяргей Пятрухін разам з бярозаўскім актывістам Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Аляксандрам Кабанавым. Відэаролікі будуць выкладзеныя на ютуб і распаўсюджацца праз сацыяльныя сеткі.

Сяргей Пятрухін адзначыў, што большасць увогуле не ведае ні саміх народных абраннікаў, ні тое, чым яны займаюцца:

– Нашая самая галоўная фішка гэтага праекту – на заканадаўчым узроўні ўвесці для дэпутатаў справаздачу. Зрабіў дэпутат працу – і людзі далі яму грошы, а не зробіў – то навошта яму грошы даваць, калі ён не прадстаўляе іх інтарэсы.

Паводле аўтара ідэі відэаролікаў, матэрыялы з’явяцца ў інтэрнэт-прасторы на пачатку наступнага года і будуць даступнымі для распаўсюду.

Беларускае Радыё Рацыя