На Берасцейшчыне хвалюцца грыбнікі: зноў забаранілі наведваць лясы
На Берасцейшчыне зноў забаранілі наведванне лясоў з прычыны аранжававага ўзроўню небяспекі. Выратавальнікі паведамляюць, што ў Столінскім раёне зафіксавана некалькі ўзгаранняў каля былога палігона. Акрамя забароны на наведванне лясоў, выратавальнікі пільна сочаць за тым, каб грамадзяне не разводзілі вогнішчы і не палілі смецце. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, – кажа супрацоўніца абласной інспекцыі аховы прыроды Аляксандра Сарук:
– Паводле закона аб раслінным свеце, выпальванне сухой расліннасці забаронена. Згодна адміністрацыўнага кодэкса прадугледжана прыцягненне да адміністрацыўнай адказнасці за выпальванне сухой расліннасці ў памеры ад 10 да 40 базавых велічыняў. А за распальванне вогнішчаў у нявызначаных месцах – да 12 базавых велічыняў.
Акрамя Берасцейшчыны, наведваць лясы забаронена яшчэ ў 12-ці раёнах іншых абласцей краіны, у тым ліку ў Гомельскай. Грамадзяне хвалююцца, бо пачынаецца грыбны сезон, лясніцтвы абяцаюць ісці насельніцтву насустрач.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя