На Берасцейшчыне колькасць палітвязняў вырасла да 117



На Берасцейшчыне колькасць палітвязняў вырасла да 117.

Гэтым разам палітвязнем быў прызнаны прадстаўнік „Еўрапейскай Беларусі”, грамадскі дзеяч Андрэй Шарэнда:

Актывіст падазраецца па некалькіх крымінальных артыкулах з прычыны інтэрв’ю апазіцыйнаму выданню.

З 31 траўня пасля затрымання і допыту ў межах крымінальнай справы ён павінен знаходзіцца пад хатнім арыштам. Грамадскі дзеяч не можа карыстацца інтэрнэтам і тэлефонам.

Таксама ў СІЗА №7 знаходзіцца яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк, якая праходзіць па крымінальнай палітычна матываванай справе. Але да суда яна яшчэ не прызнаная палітвязнем.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце